Апэляцыю Чульцовай і Андрэевай адхілілі. Лосік скончыў знаёміцца са справай. Найважнейшае за 23 красавіка

Вольга Насыр у Першамайскім судзе Менску атрымала год «хатняй хіміі» паводле абвінавачаньня ў публічнай абразе Лукашэнкі

Найважнейшыя падзеі 23 красавіка.

Менскі гарадзкі суд не задаволіў апэляцыйную скаргу на прысуд Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў вырак журналісткам Андрэевай і Чульцовай: два гады за стрым з акцыі пратэсту

Каля рэстарацыі «Поедем поедим» затрымалі Зьмітра Дашкевіча, Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ некалькі чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля рэстарацыі «Поедем поедим» затрымалі Зьмітра Дашкевіча і іншых абаронцаў Курапатаў

Палітвязень Ігар Лосік, які за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, 23 красавіка скончыў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы, гэта заняло амаль месяц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Лосік скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. За кратамі палітвязень ужо 302 дні

У Беларусі працягваўся судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 23 красавіка: год «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі, 2 і 1,5 года «хіміі» за абразы міліцыянтаў у Воршы і Ельску

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны спыніў галадоўку, якая доўжылася 24 дні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксей Навальны вырашыў спыніць галадоўку