Такое рашэньне было прынятае 22 красавіка судом Чыгуначнага раёну Гомля на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС.
МУС піша, што што ў ТГ-канале «разьмяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў, публікаваліся паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальваньня сацыяльнай варожасьці, а таксама распаўсюджваюцца экстрэмісцкія матэрыялы, уключаныя ў адпаведны сьпіс.
«Большая частка інфармацыі ў канале накіравана на падрыў аўтарытэту дзейнай улады і яе прадстаўнікоў»,— паведамляе прэсавы сакратар МУС Беларусі.
За публікацыю інфармацыі з гэтага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць, папярэджвае МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL паведаміў пра самагубства ў Воршы падпалкоўніка міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL зьняпраўдзіў заяву КДБ аб «спэцапэрацыі» з удзелам Баскава, Эйсмант і ШакутыКолькі ўсяго «экстрэмісцкіх» каналаў?
Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызналі ўжо 10 тэлеграм-каналаў і 12 тэлеграм-чатаў.
Тэлеграм-каналы:
- «NEXTA-live (НЕХТА-live)»
- «NEXTA (НЕХТА)», «LUXTA»
- «Мозырь 97%»
- «Водители 97»
- «Брест: Слухи и факты»
- «Мая краіна Беларусь»
- «Беларусь головного мозга»
- «Каратели Беларуси»
- «МотолькоПомоги»
- «BYPOL»
Тэлеграм-чаты:
- «Витебск 97%»
- «Гродно 97%»
- «Гомель Советский 97»
- «Речица для Жизни ЧАТ»
- «Брест 97%»
- «Я ВЫХОЖУ / МКБ»
- «Чат группы Каратели»
- «Чат невероятного Витебска»
- «Могилев 97%»
- «Бобруйск 97%»
- «Осиповичи для жизни»
- «Бульвар Непокорённых»