Пра гэта інфармуе DW.
Новы мэханізм, у прыватнасьці, прадугледжвае, што з 22:00 да 05:00 будзе дзейнічаць камэнданцкі час. Прагулкі і спорт для тых, хто зьбіраецца імі займацца індывідуальна, дазволеныя да поўначы.
Прадстаўнікам адной хатняй гаспадаркі ў дзённы час можна сустракацца толькі з адным чалавекам зь іншай хатняй гаспадаркі. Выключэньне складаюць дзеці да 14 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель прышчапілася вакцынай AstraZeneca, алімпіяда ў Токіё можа быць адмененая. Агляд навінаў пандэмііНехарчовыя крамы пры ўзроўні заражэньняў звыш 100 выпадкаў на сто тысяч насельніцтва ў канкрэтным рэгіёне будуць адчыненыя толькі для тых, хто пакажа вынікі адмоўнага тэсту і прыйдзе паводле папярэдняга запісу. У выпадку перавышэньня парога ў 150 заражэньняў на 100 000 насельніцтва крамы мусяць закрыцца.
Прысутнасьць дзяцей у школах будзе забароненая ў выпадку дасягненьня адзнакі ў 165 выпадкаў інфікаваньня на 100 000 жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2020 год у Менску ад каранавірусу памерла больш людзей, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі, — «Медиазона»Паводле дадзеных Інстытуту імя Робэрта Коха, на 23 красавіка сярэдні ўзровень заражэньня па Нямеччыне за мінулыя 7 дзён склаў 164 выпадкі на 100 000 жыхароў.
Папраўкі ў закон «Аб абароне насельніцтва ад інфэкцыйных хвароб» былі прынятыя бундэстагам ў сераду, 21 красавіка, і будуць дзейнічаць мінімум да 30 чэрвеня сёлета.