Алею заклалі на Залатой Горцы, на цьвінтары касьцёлу сьвятога Роха.
Вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом канонікам Юрыем Санько высадзілі алею з сотні кустоў бэзу. Паводле Catholic.by, колькасьць кустоў прыблізна роўная колькасьці лекараў, якія аддалі жыцьцё ў час барацьбы з пандэміяй.
У парафіі дадаюць, што моляцца за памерлых мэдыкаў і спадзяюцца, што алея дапаможа захаваць памяць пра тых, хто выратаваў тысячы жыцьцяў цаной уласнага жыцьця.
Сьвяты Рох, імя якога носіць касьцёл, лічыцца апекуном хворых, лекараў і шпіталёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За чатыры гады лекараў у Беларусі стала менш на 1,1 тысячы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр рэнтгеноляг любанскай лякарні з пацьверджаным COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яны любіць ня ўмеюць нават мёртвых. Чаму беларускія ўлады прыніжаюць мэдыкаў