Заяўку на гастрольнае пасьведчаньне тэатар падаваў яшчэ летась у сьнежні, але дагэтуль яго не атрымаў, расказаў «Народнай волі» галоўны рэжысэр пастаноўкі Ўладзімер Ушакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьнік Саша Філіпенка зьвярнуўся да Чырвонага Крыжа з заклікам спыніць катаваньні ў беларускіх турмах«Дазволу — „гастролькі“ — да гэтага часу не атрымалі. Афіцыйна адказваюць, што ўвесь час „няправільна афармляем дакумэнты“. І гэта цягнецца ад сьнежня. Менавіта з тых часоў наш тэатар у прастоі, ня мае магчымасьці працаваць на сцэне... Зрэшты, ні на што не разьлічваем ўжо са жніўня. Тым больш п’еса вострая, грамадзка-палітычная, а сёньня зь любой фразы лёгка ствараюцца абвінаваўчыя прысуды. Бо самы вялікі страх ўлады — сумленныя словы, сказаныя ўголас», — падсумаваў Уладзімер Ушакоў.
Саша Філіпенка — расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, жыве ў Маскве. «Былы сын» — кніга, створаная на беларускім матэрыяле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саша Філіпенка: «Мы абралі адзіна слушны спосаб барацьбы ў 2020 годзе». ВІДЭАСам ён напісаў у Facebook, што празь неканструктыўную пазыцыю беларускіх уладаў прэм’ера спэктаклю «Былы сын» адбудзецца ў Кіеве 19 траўня.