Лідэра гурту Gods Tower накіравалі на экспэртызу, вінавацяць у абразе чыноўніка

Уладзіслаў Наважылаў

У Менску да лідэра гомельскага рок-гурту Gods Tower Уладзіслава Наважылава прыйшлі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў у фэйсбуку расказаў, што да яго прыйшлі за камэнтар у сацсетках.

Пазьней музыка расказаў Onliner: «У мяне забралі тэлефон як доказ злачынства і сышлі. Добра, што не забралі астатнюю апаратуру. Але ўжо ў панядзелак мне трэба будзе вярнуцца ў Гомель, і, вы не паверыце, мяне адправілі на псыхалягічную экспэртызу, каб зразумець, ці нармальны я. Прыйшлі за камэнтар на YouTube, які я пакідаў губэрнатару. Гэта было яшчэ ў жніўні 2020 году».

Пра абвінавачаньне музыка сказаў так: «Ужо завялі справу, за абразу, артыкул ня памятаю, я ў гэтых лічбах не арыентуюся».

19 верасьня 2000 году Ўладзіслава Наважылава затрымалі ў Менску разам з Аляксандрам Памідоравым пасьля бясплатнага канцэрту, а 22 верасьня суд прыгаварыў іх да 8 сутак арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых пасьля вулічнага канцэрту рок-музыкаў Памідорава і Наважылава зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ двух музыкаў асудзілі за дваровы канцэрт у Менску. Па 15 сутак кожнаму 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр гурту System of a Down пра Беларусь: «Рэвалюцыя ў Армэніі навучыла мяне, што негвалтоўны пратэст працуе»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы зь Літвой затрымалі віцябляніна, якога вінавацяць у абразе камандзіра менскага АМАПу Балабы