«Звычайная раніца ў Новай Баравой, — піша чытач Tut.by, які даслаў парталу здымкі зь міліцыяй. — Ходзяць, фатаграфуюць. Сьцягоў на вокнах даўно няма, што ім трэба, незразумела».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Столькі прадуктаў нанесьлі, што дагэтуль ямо». Пакараную за сьцяг у вакне сям’ю з Новай Баравой падтрымалі суседзіУ тэлеграм-канале УУС Менаблвыканкаму з гэтай нагоды патлумачылі, што ў квартале праходзяць «прафіляктычныя мерапрыемствы дзеля падтрыманьня грамадзкага парадку».
«У міліцыю Менскай вобласьці працягваюць паступаць скаргі ад грамадзян на парушэньне спакою з боку асобных жыхароў Новай Баравой,— адзначаюць у міліцыі. — Просім захоўваць грамадзкі парадак, не парушаць заканадаўства, а таксама паважаць правы і інтарэсы жыхароў комплексу, у тым ліку права на адпачынак. Мы працягваем фіксаваць парушэньні, прадугледжаныя арт. 24.23 КаАП».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС праводзіць у Менску вучэньні сілавікоў, у горадзе шмат тэхнікі21 красавіка ў Менску заўважылі сілавікоў са шчытамі. Вялікая колькасьць людзей у форме была ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС. Пазьней Міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла, што гэта «плянавыя вучэньні».