Законапраект аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму як інструмэнт у гібрыднай вайне
Першым ухвалілі законапраект аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму. Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні шэраг «рэпрэсіўных» законапраектаў 16 красавіка.
Законапраект аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму, паводле генэральнага пракурора Андрэя Шведа, — складнік «комплексу захадаў», каб карэнным чынам спыніць гэтыя «праявы», інфармуе БелТА.
«Трэба разумець, што ў цяперашняй сытуацыі праява нацызму — гэта элемэнт той вайны, якая вядзецца з Рэспублікай Беларусь. Яе называюць гібрыдная, інфармацыйная, але асноўная мэта — захоп улады, зьнішчэньне незалежнай Беларусі», — сказаў Швед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым і другім чытаньні. Палата прадстаўнікоў прыняла «рэпрэсіўныя законапраекты»Таксама пракурор, па яго словах, са жніўня назірае «радыкалізацыю», якія нібыта зыходзіць ад «нэанацысцкіх арганізацый». Закон. згодна зь яго словамІ, прымалі з улікам міжнароднага досьведу.
На думку Андрэя Шведа, Савет Рэспублікі 21 красавіка зацьвердзіў захады прафіляктычнага, папераджальнага і карнага характару. Гэта значыць, што закон не закліканы ў першую чаргу караць, найперш на мэце стаіць прафіляктыка, і толькі калі захады ўжо рабілі, тады і варта вырашаць пытаньне аб адказнасьці такіх асобааў.
Супрацьдзейнічаць «рэабілітацыі нацызму», як раней пісала Свабода, згодна з дакумэнтам, будуць з дапамогай «патрыятычнага выхаваньня грамадзянаў», а гэта, на думку ўладаў:
- фармаваньне ў грамадзтве нецярпімасьці да нацызму і яго рэабілітацыі;
- распаўсюд адпаведнай інфармацыі, у тым ліку ў інтэрнэце;
- услаўленьне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне праз мастацтва, адукацыйныя і навуковыя праекты.
Раней за ўхваленьне законапраекту прагаласавала Палата прадстаўнікоў.
Крымінальная адказнасьць за рэабілітацыю нацызму зьявілася ў беларускім заканадаўстве 1 лютага 2020 году — тады набылі моц папраўкі ў артыкул 130 Крымінальнага кодэксу («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці, рэабілітацыя нацызму»). Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі ўхваленыя законапраекты аб экстрэмізьме, СМІ, рэабілітацыі нацызму. Што ў іх новага?Зьмяненьні ў закон аб масавых мерапрыемстваў «прадыктаваў час»
21 красавіка Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб зьмяненьні Закону „Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі“».
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што зьмены прадыктаваныя «часам і практыкай прымяненьня». Новы закон скасаваў апавяшчальны прынцып, Цяпер у абавязковым парадку мусіць быць заяўка на мерапрыемства.
«Другая палова 2020 году паказала, што асобныя грамадзяне Беларусі, а менавіта дэструктыўна настроеныя сілы, выкарыстоўвалі гэтую норму для збору грамадзян. Потым у пэўны момант выводзілі людзей на вуліцы, у ходзе масавых беспарадкаў зьдзяйсьняліся злачынствы, у тым ліку цяжкія і асабліва цяжкія», — сказаў Кубракоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закон «Аб масавых мерапрыемствах» за 24 гады мянялі дзясятак разоў. Як гэта былоЗакон аб «супрацьдзеяньні экстрэмізму» зьменены дзеля «тэрытарыяльнай цэласнасьці»
Навінкі ў законе, паводле генпракурора Шведа, «ідуць ад жыцьця, неабходнасьці абароны краіны, сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці».
Пералік «экстрэмісцкіх дзеяньняў» складаецца з 18 пунктаў, некаторыя зь якіх вынікаюць з сэнсу фармулёўкі экстрэмізму, а некаторыя выглядаюць нечакана.
Так, поруч з гвалтоўным захопам улады, стварэньнем узброеных фармаваньняў і тэрарыстычнай дзейнасьцю, экстрэмізмам палічылі:
- распаўсюд хлусьлівых зьвестак пра розныя сфэры жыцьця Беларусі, прававы стан беларусаў, «якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь»;
- абразу прадстаўніка ўлады,
- дыскрэдытацыю органаў улады і кіраваньня;
- перашкоду працы Цэнтарвыбаркаму ды іншых дзяржаўных органаў;
- актыўны ўдзел у масавых беспарадках ці іх арганізацыю;
- заклік на несанкцыянаваную масавую акцыю — ад мітынгу да пікету, а таксама ўцягненьне людзей ва ўдзел у іх;
- публічнае апраўданьне такіх дзеяньняў, а тым больш заклік да іх;
- фінансаваньне вышэйпазначаных дзеяньняў.
Экстрэмісцкай сымболікай могуць палічыць усё, што можна паказаць, прачытаць ці прасьпяваць для «экстрэмісцкай дзейнасьці». А партрэт экстрэміста — сам па сабе экстрэмізм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У рэжыму скончыліся хітрыкі». Прагнозы аўтара кнігі пра Беларусь пад ЛукашэнкамЗакон аб дзяржабароне судзьдзяў і службовых асобаў увялі з прычыны «пагрозаў»
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сказаў, што судзьдзям, міліцыянтам і іншым службовым асобам паступалі пагрозы ў канцы 2020 году і пачатку 2021-га.
Таксама пагражалі быццам і «проста асобам з грамадзянскай пазыцыяй» — настаўнікам, артыстам, журналістам. Таму ў законапраект унесьлі паняцьце, як «іншыя асобы, якія абараняюцца».
Закон «Аб СМІ» зьмянілі празь «нядобрасумленных калег»
Міністар інфармацыі Ўладзімер Пярцоў у звароце да Савету Рэспублікі, які ўхваліў і зьмяненьні ў закон «Аб СМІ», сказаў, што неабходнасьць карэктаваньня паўстала праз асобныя «прабелы», якімі нібыта карысталіся «нядобрасумленныя калегі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпартэры бязь межаў»: Беларусь — рэгіянальны чэмпіён у разгроме СМІ