«Шкадуем аб рашэньні амэрыканскага боку аднавіць дзеяньне санкцый у дачыненьні да канцэрну „Белнафтахім“ і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад. Гэты крок фактычна накіраваны на пагаршэньне матэрыяльнага дабрабыту беларускіх грамадзян і зьніжэньне эканамічнага патэнцыялу краіны. Такія дзеяньні недвухсэнсоўна дэманструюць, за якую папраўдзе „свабодную і незалежную Беларусь“ выступае амэрыканская адміністрацыя», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваўМЗС заявіў, што ў пытаньнях сувэрэнітэту і незалежнасьці «кампрамісу ня будзе». Беларусь — краіна, якая ў стане «пастаяць за сябе, і не зьбіраецца паддавацца ўзьдзеяньню санкцый і абмежаваньняў».
У замежнапалітычным ведамстве заявілі, што Беларусь «рэзервуе асымэтрычны адказ і для амэрыканскага боку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як будуць дзейнічаць «размарожаныя» санкцыі ЗША адносна Беларусі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: Прадпрыемствы, закранутыя санкцыямі, спрыяюць рэпрэсіям супраць беларускага народу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе пацьвердзілі, што рыхтуюць чацьвёрты пакет санкцый у дачыненьні да ўладаў Беларусі