Шпіталь, у які пераводзяць апазыцыянэра, знаходзіцца на тэрыторыі іншай калёніі, ВК-3, ва Ўладзіміры. ФСВП ацэньвае здароўе Навальнага як здавальняючае. У паведамленьні гаворыцца, што апазыцыянэру зь ягонай згоды прызначылі вітамінную тэрапію.
СМІ называлі ВК-3, у шпіталь якой перавялі Навальнага, катавальняй. Былыя зьняволеныя сьцьвярджалі, што ў гэтую калёнію пераводзяць для «перавыхаваньня» і выбіваньня прызнаньняў у злачынствах. Асуджаныя заяўлялі, што ў шпіталі іх абколвалі псыхатропнымі прэпаратамі, катавалі і гвалцілі.
Раней лекары Навальнага апублікавалі вынікі ягоных аналізаў крыві. Яны паказваюць, што стан здароўя апазыцыянэра блізка да крытычнага. Па словах лекара Анастасіі Васільевай, у Навальнага патэнцыйна існуе верагоднасьць раптоўнага спыненьня сэрца.
- Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці: суд прыгаварыў яго да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі па крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся.
- З канца сакавіка палітык трымае галадоўку: ён абвясьціў яе на знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай мэдычнай дапамогі, і пры гэтым да яго не дапускаюць ягонага лекара.
- У нядзелю штаб Навальнага анансаваў на 21 красавіка акцыі за вызваленьне палітыка, якія пройдуць ва ўсіх буйных гарадах Расеі, у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.