«Інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў Расеі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША», — гаворыцца ў заяве прэс-службы Сьвятланы Ціханоўскай з нагоды вайсковага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў Беларусі, піша БелаПАН.
Каманда Ціханоўскай лічыць, што неабходна ўстрымацца ад пасьпешлівых высноў і рашэньняў, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам, сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы асоб, якая нібыта плянавала замах на яго і ягоных дзяцей, і зьвязаў яе са спэцслужбамі ЗША. Гаворка ідзе пра затрыманых у Маскве палітолягаў і паліттэхнолягаў Аляксандра Фядуту, амэрыканскага адваката беларускага паходжаньня Юрыя Зянковіча і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашы Zoom-сустрэчы ні для кога не сакрэт». Пагаварылі з удзельнікамі відэа, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы замаху на ЛукашэнкуФэдэральная служба бясьпекі Расеі выступіла з заявай, у якой заявіла, што дапамагла прадухіліць вайсковы пераварот у Беларусі. Ён нібыта плянаваўся на 9 траўня, хаця сёлета парад у дзяржаўнае сьвята Дзень Перамогі не заплянаваны.
Расейскае ведамства таксама заявіла, што замах на жыцьцё Лукашэнкі і ягоных дзяцей рыхтаваўся пры ўдзеле беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў і з кансультацыямі ЗША і Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забойства Лукашэнкі» і «вайсковы пераварот»: што гэта было? Экспрэс-аналіз палітолягаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Саша ў турме чытае па памяці вершы Бродзкага». Што з затрыманымі Фядутам, Зянковічам і Кастусёвым