Падазраваныя карысталіся дакумэнтамі, па меншай меры, на дзьве асобы кожны. Спачатку яны прад'яўлялі расейскія пашпарты, выдадзеныя на імя Аляксандра Пятрова, 13 ліпеня 1979 году нараджэньня і Руслана Башырава, 18 ліпеня 1979 году нараджэньня. Потым яны прадʼяўлялі пашпарты, выдадзеныя грамадзяніну Рэспублікі Малдова Нікалае Попа, 18 ліпеня 1979 года нараджэньня і грамадзяніну Таджыкістану на Руслану Табараву, 23 кастрычніка 1975 года нараджэньня – гаворыцца ў паведамленьні.
«Пятроў» і «Башыраў» гэта менавіта тыя людзі, якіх брытанскія ўлады падазраюць у атручваньні Сяргея і Юліі Скрыпалёў у Солсбэры ў 2018 годзе. Сьцьвярджаецца, што гэта агенты расейскага Галоўнага ўпраўленьня Генштабу (ГРУ), іх сапраўдныя імёны – Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін.
Улады Чэхіі падазраюць іх у дачыненьні да двух выбухаў на складзе боепрыпасаў у краіне ў кастрычніку і сьнежні 2014 году. Пра гэта абвясьціў у суботу прэмʼер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш.
Паводле яго слоў, Прага прыняла рашэньне выправадзіць 18 супрацоўнікаў расейскай амбасады – сьцьвярджаецца, што яны працуюць на ГРУ ці Службу зьнешняй выведкі (СВР). Ім загадана за 48 гадзін пакінуць Чэхію. Рэакцыі расейскага боку пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з атручваньнем Скрыпалёў і Навальнага