Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка. Яе падазравалі ў «фінансаваньні беспарадкаў».
Першыя тры дні на Акрэсьціна праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская правяла ў камэры без ацяпленьня.
Перадачку ад сваякоў Тацяне не аддалі, кажа яна. Іх паставілі каля дзьвярэй. Уначы кожныя дзьве гадзіны супрацоўнікі ізалятару грукалі ў дзьверы: «Устаць, прадставіцца, паводле якога артыкулу вы тут».
Пасьля яе перавялі на «Валадарку» у камэру зь Юліяй Слуцкай, Марфай Рабковай, Анжалікай Борыс, Марыяй Каленік. Тацяна кажа, што ўсе яны трымаюцца і не здаюцца.
Мужа затрыманай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай Уладзімера Яворскага, які мае ўкраінскае грамадзянства, пад пагрозай дэпартацыі прымусілі зьехаць ва Ўкраіну разам зь іхным 8-гадовым сынам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу і культурную арганізатарку Гацуру-Яворскую прызналі палітзьняволенай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская кінаакадэмія і больш як 50 кінаарганізацый заклікалі вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужа зьняволенай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай прымусілі зьехаць зь Беларусі. Ён ужо ва Ўкраіне