«Мы абурыліся, калі даведаліся пра незаконны арышт спэцслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па лжывым абвінавачаньні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўца, доктара габіталяванага Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня яго з турмы», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру.
Усяго пад зваротам 41 подпіс прафэсараў з Польскай акадэміі навук, унівэрсытэтаў Польшчы і Нямеччыны. Поўны сьпіс падпісантаў ТУТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: ад «белых плямаў» да турмы КДБ. 10 фактаў і 10 цытатаўПра зьнікненьне Аляксандра Фядуты паведаміла 12 красавіка ягоная жонка Марына Шыбко. Яна выправілася на пошукі мужа ў Маскву, але высьветлілася, што палітоляга атрымалі супрацоўнікі беларускіх спэцслубаў праз падазрэньне ва «зьдзяйсьненьні злачынства».
Пазьней стала вядома, што паводле аналягічнага абвінавачвньня ў Расеі затрымалі беларускага актывіста з грамадзянствам ЗША Юрася Зянковіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская амбасада паабяцала юрыдычную дапамогу затрыманаму КДБ грамадзяніну ЗША Юрасю Зянковічу