Андрэй Ткачоў, фітнэс-трэнэр і актыўны ўдзельнік фондаў салідарнасьці, паведаміў у Фэйсбуку, што ў яго дома прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна зь Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.
Справа заведзеная па частцы 3 арт. 361 (Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі ці глябальнай кампутэрнай сеткі Інтэрнэт).
«Мяркуючы па ўсім, я зьяўляюся фігурантам той жа справы па «падрыву прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытацыі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы», — напісаў Ткачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Залаты мэдаль Аляксандры Герасімені з чэмпіянату сьвету 2012 году прадалі за 16 100 даляраў2 красавіка Сьледчы камітэт паведаміў аб адкрыцьці крымінальнай справы ў дачыненьні да Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна. Улады хочуць адабраць у плыўчыхі дом у Драздах, а нядаўна сілавікі правялі там і ў ейнай менскай кватэры ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 100 спартоўцаў далучыліся да акцыі Герасімені ў справе здаровага ладу жыцьцяДзеяньні Герасімені і Апейкіна СК кваліфікаваў паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да ўчыненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі ці глябальнай кампутэрнай сеткі інтэрнэт).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталь Гуркоў — пра перамогу, радыкалізацыю супраціву, сустрэчу зь Зяленскім і парк Кудзіна