У чым прычыны арышту гэтых асобаў? Ці ня стала гэта вынікам правакацыі КДБ? Хто арыштоўваў Фядуту і Зянковіча?
На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітолягі Павал Вусаў і Дзьмітры Балкунец.
КДБ паведаміў, што затрыманыя па крымінальнай справе старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналіст Аляксандар Фядута. Напярэдадні жонка Фядуты Марына Шыбко паведаміла, што Аляксандар зьнік у Маскве. Жонка амэрыканскага юрыста беларускага паходжаньня Юрася Зянковіча Алена паведаміла, што яе муж быў затрыманы ў Маскве і апынуўся ў СІЗА КДБ.
Балкунец
- КДБ Беларусі выйшаў за межы краіны і вырашыў адлоўліваць тых, хто выказваў сваю крытычную пазыцыю ці рабіў нейкія дзеяньні супраць рэжыму Лукашэнкі
- Тэртэль у кастрычніку летась абяцаў дацягнуць свае шчупальцы да ўсіх краінаў
- Вось яны дацягнуліся да Масквы
- Супраць мяне рыхтавалася нешта падобнае
- Па тых гістэрыках, якія яны закочваюць, што не злавілі мяне ў Маскве, можна меркаваць, што ў іх нешта правалілася
- Пацярпеў Аляксандар Фядута
- Я атрымаў ад беларускіх актывістаў інфармацыю, што іх таксама нібыта запрашалі ў Маскву, ледзь ня ў Крэмль. Гэта была правакацыя, якую рыхтавалі беларускія спэцслужбы
- Ня ведаю, ці былі там задзейнічаныя расейскія спэцслужбы
- Але, па маіх зьвестках, затрымлівалі беларускія спэцслужбы
- Вывозілі затрыманых праз аэрапорт Унукава
- Чаму не на машыне? Таму што можна не паказваць дакумэнты, а вывезьці на прыватным самалёце
- Масква больш не зьяўляецца бясьпечным горадам для беларусаў, беларускія спэцслужбы іх могуць адтуль выкрасьці
- Былі эпізоды, калі па справах бізнэсу выкрадалі расейскіх грамадзянаў і вывозілі ў Беларусь
- Не выключаю, што супраць Фядуты і Зянковіча ў Беларусі былі распачатыя крымінальныя справы. Брыгада прыехала ў Маскву, яны іх знайшлі і затрымалі
- А прадстаўнікі ФСБ ці МУС РФ стаялі побач і ўхвалілі экстрадыцыю затрыманых з Расеі паводле спрошчанай працэдуры
- Я абмяркоўваў гэтую тэму з уплывовымі дэпутатамі Дзярждумы, яны выказвалі незадавальненьне, што беларускія ўлады заплямліваюць Расею сваімі правакацыямі
- Тое, што грамадзянін ЗША затрыманы ў Маскве, можа адгукнуцца Расеі дадатковымі санкцыямі ЗША
- Я ўсё ж не выключаю, што расейскія ўлады не былі праінфармаваныя пра затрыманьні Фядуты і Зянковіча
- Я высьветліў, што Фядуту затрымалі 11 красавіка і ў той самы дзень даставілі ў Менск
- Увесь фэдэральны друк паведаміў, што ён зьнік у Маскве
- Калі б расейскія спэцслужбы ведалі пра затрыманьне і вываз Фядуты, то дзяржаўныя СМІ Расеі атрымалі б рэкамэндацыю не пісаць пра зьнікненьне Фядуты
- Але яны пісалі, значыць, і расейскія спэцслужбы ня мелі інфармацыі, што зь ім
Вусаў
- Я ня веру ў існаваньне змовы супраць Лукашэнкі ў сілавых структурах
- Калі б гэта было, то гэта праявілася б, калі былі масавыя пратэсты. Цяпер арганізаваць палацавы пераварот немагчыма
- Мяркую, што справа Кастусёва — гэта працяг кампаніі тэрору, якая мае на мэце зачыстку палітычнай прасторы ад нават бяскрыўдных асобаў
- Калі ўлады рыхтуюць велізарны працэс над «тэрарыстамі», да якіх можа быць далучаны і Аўтуховіч, і іншыя, то ідэалягічна БНФ упісваецца ў суд над «тэрарыстамі-нацыяналістамі-экстрэмістамі»
- Калі нават кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» прызнаецца экстрэмісцкай, то чаму і не?
- Што да справы Фядуты-Зянковіча, то я сумняваюся, што гэта было зроблена без дазволу расейскіх уладаў
- Я перасьцерагаюся, што гэткія апэрацыі могуць быць праведзеныя і ў Літве, Польшчы і Ўкраіне, як у 20-я гады ХХ стагодзьдзя НКВД выкрадаў лідэраў белага руху ў Парыжы
- МЗС Беларусі ператвараецца ў філіял КДБ
- Затрыманьне Зянковіча — гэта сьвядомы выклік Злучаным Штатам
- Гэта падобна да выкліку, які кінуў Захаду Пуцін, арыштоўваючы Навальнага і фактычна забіваючы яго ў калёніі
- І Расея, і Лукашэнка, які абапіраецца на Расею, упэўненыя, што Захад на сёньня ня ў стане нічога зрабіць
- Гэты выклік упісваецца ў кантэкст іншых крокаў канфрантацыі — «аптымізацыі дыпляматычных пляцовак», абвінавачаньняў на адрас Польшчы, цкаваньня актывістаў польскай грамады ў Беларусі
- Адказ Захаду будзе дзейсным, калі ён будзе скаардынаваным
- Калі ня будзе сур’ёзнай рэакцыі Захаду, то рэпрэсіі ў Беларусі будуць працягвацца і пашырацца