Жыхар Узды накіраваў зварот у райвыканкам з пытаньнем, ці можна яму выйсьці на вуліцу ў белых шкарпэтках з чырвонай паласой, кепцы бела-чырвонага колеру і з значкам «Пагоня» на заплечніку. Выканкам парэкамэндаваў гэтага не рабіць, піша Tut.by.
Намесьніца райвыканкаму Вольга Сакалова патлумачыла ў адказе, што выкарыстоўваць спалучэньне чырвона-белага колеру ня варта «па маральна-этычных нормах». Маўляў, «у беларускага народу гэта асацыюецца з злачынствамі нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх памагатых на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны».
У якасьці аргумэнта яна прыводзіць цытату з «СБ. Беларусь сегодня», дзе бел-чырвона-белы сьцяг называюць сымбалем карнікаў і калябарантаў, а чырвона-зялёны — «гераізму і мужнасьці беларускага народу».
«Наяўнасьць на вас элемэнтаў адзеньня ў чырвона-белым колеры і герба „Пагоня“ падчас правядзеньня масавага мерапрыемства «можа быць успрынята грамадзянамі як ушчамленьне іх законных правоў і інтарэсаў і — пацягнуць за сабой парушэньне грамадзкага парадку», — гаворыцца ў адказе ўладаў Узды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас усе аднадумцы». Шматдзетную сям’ю Міхайлавых адправілі «на суткі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчыну арыштавалі, бо на машыне, якая яе падвозіла, была налепка «Пагоні» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Менска арыштавалі на 30 дзён за стужку на антэне арандаванага аўтамабіля