На экране пры спробе падлучэньня да dissidentby.com зьяўляецца паведамленьне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны ў мэтах выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закону Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“».
Не ўдаецца зайсьці на сайт карыстальнікам Cosmos Telecom, А1 і МТС. Варта адзначыць, што па стане на 13:20 беларускага часу ў некаторых правайдэраў сайт адкрываецца. Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту А1 пакуль бесьперашкодна заходзяць на старонку.
На сайце зьмешчаны сьпіс людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні паводле палітычных матываў, іх імёны, кантактныя зьвесткі, а таксама рэквізыты для дапамогі іх сем’ям, многія зь якіх на час зьняволеньня пазбавіліся асноўных кармільцаў.
У сьпісах сайту 526 чалавек, там ёсьць і асобы, якіх праваабарончая супольнасьць не прызнала палітвязьнямі. Такі статус на сёньня маюць 354 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады пачалі блякаваць люстэркі сайтаў. Зьнік доступ да Naviny.online ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі нас так моцна хочуць закрыць, мы абавязаныя існаваць». Вялікая гутарка з рэдактаркай Kyky.org Насьцяй Рагатко ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка палохае, што з інтэрнэтам будзе, як у Кітаі. Тлумачым, як гэта выглядае там