«Гэта выцісканьне з мэдыцыны». За камэнтар пра сілавікоў кардыёляга звольнілі і зь дзяржаўнага, і з прыватнага мэдцэнтру

Алена Баранава

Кардыёляг Алена Баранава пакінула камэнтар на Facebook пра тое, што не хацела б лячыць сілавікоў. Празь некалькі гадзін яе звольнілі з РНПЦ «Маці і дзіця», а на наступны дзень — з «ЛАДЭ».