Прычына сьмерці — каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Міхаіл Карпечанка — празаік, драматург, публіцыст і краязнаўца, сябра Магілеўскай філіі СБП.
Карпенчанка нарадзіўся 14 лістапада 1959 году ў вёсцы Болін, што на Краснапольшчыне. Скончыў Наваельнінскую школу, затым Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Напісаў кнігі «Дачка волі», «На скрыжаваньні болю і надзеі», «Уздоўж стромы», «Іржа» і іншыя.
Жыў і працаваў у Бялынічах.
Папярэднія шэсьць дзён Міністэрства аховы здароўя нязьменна падавала лічбу ў 10 сьмяротных выпадкаў за суткі, а напярэдадні паведаміла пра 9 сьмерцяў. Аднак афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку незалежных мэдыкаў за заніжэньне лічбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі гаворыць пра 9 сьмерцяў за дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улады Беларусі перамаглі каранавірус