Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі гаворыць пра 9 сьмерцяў за дзень


Вакцынацыя ад COVID-19. Ілюстратыўнае фота.
Вакцынацыя ад COVID-19. Ілюстратыўнае фота.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 12 красавіка.

Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:

  • выявілі 843 новых хворых,
  • 9 хворых памерлі,
  • выпісалі 600 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 336 881 захварэлі,
  • 2363 памерлі,
  • 327 087 паправіліся і выпісаліся.

Папярэднія шэсьць дзён Мінздароўя нязьменна падавала лічбу ў 10 сьмяротных выпадкаў за суткі.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG