На патрабаваньне Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка правайдэры пачалі блякаваць доступ да сайту Naviny.online — інтэрнэт-газэты агенцтва БелаПАН.
Naviny.online — «люстэрка» асноўнага сайту Naviny.by, заблякаванага Мінінфармам у канцы жніўня 2020 году. Прычынай блякаваньня сталі артыкулы, якія, на думку ўладаў, «нэгатыўна характарызуюць сытуацыю ў Беларусі пасьля заканчэньня электаральнай кампаніі і дыскрэдытуюць дзейнасьць дзяржаўных органаў».
У канцы сакавіка ўлады спрасьцілі працэдуру блякаваньня «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа іх закрываць доступ да іх па меры выяўленьня.
21 жніўня 2020 году ў Беларусі заблякавалі больш як 70 сайтаў, у тым ліку Радыё Свабоды, «Белсату», «Эўрарадыё», праваабарончага сайту spring96.org і іншых рэсурсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папраўка супраць люстэрак. Улады будуць блякаваць копіі забароненых сайтаў за дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы міністар інфармацыі сказаў, што прыйшоў час забараняць і караць