2 красавіка дэпутаты прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні законаў», які тычыцца пытаньняў працоўных адносінаў. Дакумэнт прадугледжвае карэкціроўку Грамадзянска-працэсуальнага і Працоўнага кодэксаў, а таксама закону «Аб прамысловай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены ў Працоўны кодэкс: змогуць звальняць за арышты, заклікі да страйку і распаўсюд пэрсанальных зьвестакПрацоўны кодэкс прапануецца дапоўніць новымі падставамі скасаваньня працоўнай дамовы, мерай дысцыплінарнай адказнасьці і падставай для адхіленьня ад працы, нормамі аб забароне на вылучэньне пры правядзеньні страйку палітычных патрабаваньняў. Закон «Аб прамысловай бясьпецы» прапануецца дапоўніць абмежаваннем на ўдзел у страйках для работнікаў небясьпечных вытворчых аб’ектаў.
У БКДП лічаць, што пад пагрозай крымінальнага перасьледу ўводзіцца па сутнасьці забарона на правядзеньне страйкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У нядзелю сілавікі затрымалі мінімум 4 чалавекі, сярод іх страйкамавец зь «Беларуськалію»«Папраўкі ня толькі пазбаўляюць работнікаў аднаго зь дзейсных інструмэнтаў адстойваньня сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў, але і груба парушаюць Канстытуцыю і ратыфікаваную Беларусьсю канвэнцыю № 87 Міжнароднай арганізацыі працы „Аб свабодзе асацыяцый“, якія гарантуюць ім права на страйк, — гаворыцца ў заяве. — Унясеньне Саўмінам і прыняцьце дэпутатамі паправак у заканадаўства, якое рэгулюе працоўныя адносіны без папярэдняга ўзгадненьня з наймальнікамі і прафсаюзамі, па сутнасьці ператвораны ў фікцыю дыялёгу».
Сябры выканкаму БКДП патрабуюць ад ураду неадкладна адклікаць законапраект, а ад Палаты прадстаўнікоў — адмяніць прынятае 2 красавіка рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 2 тысячы за 5 гадоў толькі на адным заводзе. Як скарачаецца колькасьць супрацоўнікаў заводаўКангрэс дэмакратычных прафсаюзаў накіраваў генэральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы запыт на ініцыяваньне працэдуры, якая ўжываецца ў надзвычайных абставінах і патрабуе экстранай рэакцыі на сытуацыю з правамі працоўных у Беларусі.
Тым часам на плятформе Petitions.by
зьявілася пэтыцыя адносна магчымай дыскрымінацыі работнікаў, якія адбываюць адміністрацыйныя пакараньні, калі гэты законапраект набудзе сілу. Пад ёй ужо падпісаліся амаль 2500 чалавек.