Летась 7 верасьня ў цэнтры Менска людзі ў масках пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Экспэрты ByPol сьцьвярджаюць, што гэта ўчынілі тыя, хто мусіць абараняць закон,— супрацоўнікі другога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Беларусі.
- Старшы опэрупаўнаважаны ў асабліва важных справах першага аддзелу другога ўпраўленьня падпалкоўнік міліцыі Валянцін К.
- Старшы опэрупаўнаважаны трэцяга аддзелу другога ўпраўленьня падпалкоўнік міліцыі Дзьмітры Л.
- Намесьнік начальніка чацьвёртага аддзелу другога ўпраўленьня палкоўнік міліцыі Ўладзімер В.
- Старшы опэрупаўнаважаны першага аддзелу другога ўпраўленьня маёр міліцыі Алег Б.
Як сьцьвярджаюць у ByPol, апэрацыяй па выкраданьні Марыі Калесьнікавай асабіста кіраваў тагачасны начальнік ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.
За апэрацыю ўсе названыя супрацоўнікі атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.
Рэакцыі МУС на гэтую інфармацыю пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна адчувае сябе больш свабоднай, чым супрацоўнікі турмы», — бацька палітзьняволенай Марыі КалесьнікавайПасьля выкраданьня Марыю Калесьнікаву спрабавалі прымусам вывезьці ва Ўкраіну, аднак у нэўтральнай зоне яна парвала свой пашпарт. Пасьля гэтага яе вярнулі ў Менск, і ад таго часу яна застаецца ў зьняволеньні як падазраваная ў «спробе захопу ўлады».