Гэта Тацяна Канеўская, Юры Ўласаў, Дзьмітры Івашкоў, Аляксандар Шабалін.
Падтрымаць іх прыйшлі больш за тры дзясяткі гамельчукоў, але ў судовую залю пусьцілі толькі журналістаў дзяржаўных СМІ. Незалежным забаранілі ўваход праз «каранавірус».
Не пусьцілі нават сына і мужа Тацяны Канеўскай. Сказалі — толькі па адным прадстаўніку ад сям'і.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі за выкрыкі «Жыве Беларусь» сілавікі затрымалі падлеткаў. Яны скардзяцца на пабоіСваякам не дазволілі браць у судовую залю тэлефоны, прымусілі пакінуць іх на вахце суду ў адмысловай ячэйцы. Каля суду патрулюе АМАП. У судзе паставілі мэталадэтэктар.
Юрыя Ўласава затрымалі 7 жніўня ў сваім доме, Тацяну Канеўскую — 8 жніўня, Аляксандра Шабаліна — 6 жніўня, як і Дзьмітрыя Івашкова.
Дзьмітры атрымаў 15 сутак арышту, але пры затрыманьні яму моцна пашкодзілі нагу, яна пачала гнаіцца ў ІЧУ. Яго паклалі ў шпіталь, а потым выпусьцілі. Івашкоў хаваўся ад міліцыі да 27 верасьня, але ў той дзень ён выйшаў на марш пратэсту ў Гомлі і быў затрыманы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзеці «другога гатунку» і дзяржаўная прапагандаУсе яны абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках» (частка 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу) і «захопе будынкаў» (частка 1 артыкулу 292 Крымінальнага кодэксу).
Юры Ўласаў дадаткова абвінавачваецца ў «публічнай абразе прадстаўніка ўлады» (частка 1 артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу).
Паводле часткі 2 артыкулу 293 КК абвінавачаным пагражае найбольшы тэрмін — да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Падсудныя не прызнаюць сваю віну
Аляксей Канеўскі — сын палітзьняволенай Тацяны Канеўскай у ліку нямногіх трапіў на першае паседжаньне суду і распавёў пра яго акалічнасьці.
«Ніхто з абвінавачаных сваю віну не прызнаў. Апроч таго, што яны нібыта плянавалі масавыя беспарадкі і захоп будынкаў, ім зачыталі абвінавачаньне, што яны стварылі тэлеграм-канал „Страна для жизни“ і такі ж Youtube-канал, а таксама „Беларусь 12 стоп“ (каналы Сяргея Ціханоўскага, — РС). У справе раптам аднекуль зьявіліся шэсьць пацярпелых. Калі яны ўсталі ў судзе, то ўсе ахнулі — бо такія вялікія мужчыны, вагой пад сто кіляграмаў, падобныя на сілавікоў», — зазначыў Аляксей Канеўскі.
Пацярпелых дапыталі ў закрытым рэжыме па іх просьбе. Сваякоў на момант допыту шасьці пацярпелых выдалілі з залі суду. Канеўскі дадаў, што маці трымаецца выдатна, яна ў гуморы.
«Толькі што канвой забараняў нам нават пераглядацца, сачылі, каб не было візуальнага кантакту. Калі мы глядзелі адзін на аднаго — адразу канвойны загароджваў нас сьпіной», — кажа сын палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары пасьля Лукашэнкі. Прадстаўнік Ціханоўскай расказвае, як правядуць новыя выбары не па-ярмошынскуАляксей кажа, што абвінавачаньне было вельмі кепска чуваць, бо пракурор казаў вельмі ціха, і праз маску. Прасілі гаварыць гучней — але ніхто не адрэагаваў.
«Сяброў і нават сваякоў не пусьцілі ў залю нібыта праз каранавірус, але месцаў вольных было там дастаткова. Яшчэ зайшлі нейкія невядомыя нам людзі і занялі месцы. Напэўна, гэта міліцыянты», — кажа Аляксей. У сваякоў, якія былі на судзе, забралі тэлефоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер гэта ня суд, а інквізыцыя». Як былы супрацоўнік суду трапіў пад гранаты і стаў валянтэрам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеры Пятрухін і Кабанаў чакаюць прысуду 14 красавіка. Пракурор запатрабаваў па 3 гады калёніі кожнаму