Падчас папярэдняга расьсьледаваньня сьледчыя ва ўзаемадзеяньні з ГУБАЗіК МУС «выявілі факты арганізацыі і перадачы Аляксеем Лявончыкам і Андрэем Стрыжаком пры дапамозе іншых асоб грашовых сродкаў, для наступнага іх выкарыстаньня ў злачыннай дзейнасьці», гаворыцца на сайце СК.
У гэтай справе абвінавачанымі праходзяць мэдыяэкспэрт Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна, якіх утрымліваюць пад вартай. Лявончык і Стрыжак за мяжой.
У далейшым, паводле сьледчых, «грашовыя сродкі выкарыстоўваліся для аплаты штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэньні ўдзельнікаў пратэстаў, а таксама кампэнсацыі нанесенай іх супрацьпраўнымі дзеяньнямі шкоды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну паставілі на ўлік як «схільных да экстрэмізму»Стрыжак, акрамя дзейнасьці ў фондзе ByHelp, зьяўляецца сузаснавальнікам фонду BySol, які, паводле СК, «займаецца фінансаваньнем страйкамаў прадпрыемстваў, дэструктыўных дваровых супольнасьцяў, так званых фондаў мэдычнай, спартовай і культурнай салідарнасьці. Устаноўлена, што аб’яднаньні шчыльна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой».
У дачыненьні Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка вынесены пастановы аб прыцягненьні іх у якасьці абвінавачаных. Іх абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.
Пры гэтым Лявончык стаў фігурантам адной з крымінальных спраў яшчэ ў лістападзе. Тады яго сталі падазраваць у справе аб «публічных закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне такі крок Нацбанку зьдзівіў». Сузаснавальнік фонду By_Нelp пацьвердзіў, што банкі вяртаюць сьпісаныя сродкіКампанія ByHelp дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, параненым, пабітым, а таксама, у выключных выпадках, аплачвае адвакатаў. Кампанія атрымала тысячы заявак на дапамогу ад людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, пачынаючы з 9 жніўня 2020 году.
«Тое, што ByHelp працаваў ад 2017 году, нікога не бянтэжыла. Ня бачылі ў тым ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў. Што тычыцца BYSOL, наша каманда як дапамагала, так і будзе дапамагаць. Абвінавачаньне ніяк не паўплывае на якасьць нашай працы. Я дастаткова доўга ў сфэры грамадзянскіх адносін, дапамагаю ў розных ініцыятывах і лічу, што нарэшце беларуская ўлада такім чынам прызнала якасьць гэтай працы. Гэта значыць, працуем так, як трэба», — пракамэнтаваў Андрэй Стрыжак парталу Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхарам Наваградку пачалі прыходзіць лісты з падатковай. Раней іх аштрафавалі за пратэсты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYSOL: 63 сям’і палітвязьняў атрымалі дапамогу харчамі, перадачамі і грашыма