«Вядома, ніхто не зьбіраецца рухацца да вайны, і ніхто наогул не ўспрымае нейкую магчымасьць такой вайны», — сказаў Пяскоў.
30 сакавіка галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Украіны Руслан Хомчак паведаміў, што Расея пад выглядам падрыхтоўкі да стратэгічных вучэньняў «Захад-2021» сьцягвае з усёй тэрыторыі тактычныя групы да ўсходніх межаў Украіны. У Крамлі заявілі, што перамяшчэньне расейскага войска па тэрыторыі Расеі не павінна выклікаць непакой іншых краінаў, у прыватнасьці Ўкраіны.
Заходнія саюзьнікі Ўкраіны выказалі ёй сваю падтрымку. У прыватнасьці, 2 красавіка адбылася тэлефонная размова прэзыдэнтаў ЗША і Украіны Джо Байдэна і Ўладзіміра Зяленскага.
З 00:01 27 ліпеня 2020 у Данбасе ўступіла ў сілу чарговая дамоўленасьць аб «поўным і ўсёабдымным спыненьні агню».
- Узброены канфлікт у Данбасе працягваецца з 2014 году пасьля расейскай анэксіі Крыму. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы баевікоў. Крэмль абвяргае гэтыя абвінавачаньні і заяўляе, што на Данбасе могуць знаходзіцца хіба што расейскія «добраахвотнікі».
- Паводле дадзеных ААН, з красавіка 2014-га да 31 студзеня 2021 году ў выніку ўзброенага канфлікту на Данбасе загінулі ад 13 100 да 13 300 чалавек.