Мікала Статкевіч у лісьце жонцы паведаміў, што яго будуць судзіць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Ігарам Лосікам.
Статкевіч напісаў, што ў справе 110 тамоў. Яе перададуць у суд пасьля таго, як абвінавачаныя азнаёмяцца з матэрыяламі. Сам Статкевіч вырашыў спыніць азнаямленьне.
«Вывучыўшы „абвінавачваньне“ і 30% матэрыялаў „справы“, я прыйшоў да цьвёрдага перакананьня, што яна сфабрыкавана сьледзтвам», — такую заяву пад запіс зрабіў ён у турме.
Статкевіч лічыць, што «сьледзтва зрабіла замах на асноватворныя канстытуцыйныя правы грамадзянаў: свабоду слова, права на мірныя сходы, права на ўдзел у выбарах у якасьці кандыдатаў ці іх давераных асоб».
«Я не хачу мець дачыненьня да таго, што лічу злачынствам. Таму адмаўляюся ад азнаямленьня з астатнімі матэрыяламі „справы“», — заявіў Статкевіч.
«Шчыра кажучы, удзельнічаць у іхніх „працэдурах“, ведаючы, што хаваецца за зьместам гэтых працэдур, неяк гідліва», — напісаў Статкевіч жонцы.
Ён папрасіў не хвалявацца за яго, бо «ўсё гэта не працягнецца занадта доўга».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Статкевіч даў інтэрвію з турмы. Яго катуюць гукам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лісты ад Ігара часам нават цяжка чытаць». Палітвязень Лосік за кратамі 288 дзён