Такім чынам, агулам у месцах абмежаваньня волі па ўсёй краіне ўтрымліваюцца 353 палітвязьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Эўропе саджаюць у турмы найбольшЯк паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», перасьлед людзей, пазбаўленых волі і абвінавачаных паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ацэньваецца як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскай турме на Акрэсьціна перадачы пачалі аддаваць толькі пасьля вызваленьняНа гэтай падставе палітычнымі зьняволенымі прызнаныя наступныя асобы:
- Канстанцін Сьвідуновіч
- Сяргей Канановіч
- Сяргей Перфільеў
- Лідзія Коршун
- Даніла Ганчароў
- Андрэй Мацук
- Аляксандар Лапух
- Сіман Канцэвіч
- Філіп Канцэвіч
- Мікалай Малюта
- Андрэй Грышчук
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязьняў і спыніць іх крымінальны перасьлед.
Гэта ж тычыцца ўсіх, каго перасьледуюць з палітычных прычын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму пераводзілі ў цесную камэру, каб навяла там парадак». Як жыве ў турме мэдыямэнэджарка Юлія Слуцкая ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Тацяну Гацуру-Яворскую перавялі ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага