Старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага 9 красавіка выклікалі на допыт у Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе.
Сьледчыя дзеяньні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Як паведаміла «Вясна», сьледчая Конанава прызначыла допыт паўторна, на 10 гадзін раніцы пасьля таго як праваабаронца 7 красавіка заявіў патрабаваньне, згодна з арт. 21 Кодэксу пра вядзеньне допыту і пратаколу па-беларуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Допыт у Сьледчым камітэце старшыні «Вясны» Бяляцкага не адбыўся, бо сьледчыя не валодаюць беларускай мовайДопыт працягваўся болей за чатыры гадзіны. Усе працэсуальныя дакумэнты — пратакол, правы сьведкі, пытаньні падчас допыту і нават падпіска аб неразгалошваньні былі прадстаўленыя Алесю Бяляцкаму па-беларуску.
Пасьля допыту Алесь Бяляцкі заявіў:
«На жаль, беларуская мова допыту ня можа выправіць найвялікшай несправядлівасьці — завядзеньня крымінальнай справы супраць сяброў Праваабарончага цэнтру „Вясна“ і правядзеньне дзясяткаў ператрусаў і допытаў па гэтай справе. Мае сябры-праваабаронцы ўжо месяцы як незаконна ўтрымліваюцца ў турме. А сама крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст».
16 лютага ў рамках крымінальнай справы адбыліся дзясяткі ператрусаў у сяброў арганізацыі, а таксама ў офісах «Вясны» ў Менску, а таксама дома ў старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.
Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах праваабаронцы і валянтэры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Менск), Леанід Судаленка (Гомель) і Тацяна Ласіца (Рэчыца).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцаў у Бярозе і Магілёве выклікалі на допыты ў Сьледчы камітэт па крымінальнай справе супраць «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкі: «Такіх рэпрэсій у Беларусі не было з часоў Сталіна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў. ВІДЭА