«Юрысты — людзі, якія абараняюць нашы правы. Але што рабіць, калі ім самім патрэбная абарона? База рэпрэсаваных адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў — праект, створаны з мэтай распавесьці пра тых, на каго аказваецца ціск у сувязі з выкананьнем імі прафэсійных абавязкаў і за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі», — адзначаюць на сваім сайце студэнты-распрацоўнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргея Зікрацкага выключылі з калегіі адвакатаўНа гэты момант у базе сабраная інфармацыя пра 31 адваката, 10 праваабаронцаў, 4 юрыстаў, якіх арыштавалі, звольнілі з працы, пазбавілі ліцэнзій.
У асобную катэгорыю «Загінулі за права» ўнесьлі прозвішчы зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.
Мэта студэнцкай базы — сабраць усе факты рэпрэсій і ціску на сяброў юрыдычнай супольнасьці Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дысцыплінарная камісія вынесла адвакату Бабарыкі і Знака Лаеўскаму вымову. За што — не сказаліІніцыятары праекту просяць пісаць у тэлеграм-бот альбо на пошту, указаную на сайце, калі хтосьці валодае інфармацыяй аб рэпрэсаваных юрыстах, адвакатах, праваабаронцах.