Гэта была першая сустрэча з прадстаўнікамі плянуемай партыі, аб намеры стварыць якую заявілі ўдзельнікі штабу Віктара Бабарыкі.
Але сход ня змог адбыцца ў заплянаваным фармаце, бо «паўстала непаразуменьне з боку прадстаўнікоў МУС», паведамляе «Рэгіянальная газета».
Перад пачаткам сустрэчы сябра аргкамітэту партыі «Разам» Максім Баграцоў кансультаваўся з кіраўніцтвам мясцовага РАУС. «Дасягнуць паразуменьня ў дачыненьні да статусу нашага мерапрыемства ў гэты раз не атрымалася» — расказалі прадстаўнікі штабу.
Каля дзесяці маладэчанцаў прыйшлі на сход, аднак неўзабаве ў памяшканьне прыйшлі супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС. Яны паведамілі, што мерапрыемства несанкцыянаванае і заклікалі разысьціся. Затрыманьняў не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка хоча стварыць партыю «Разам». Чым такія спробы канчаліся раней«Праца над арганізацыяй сустрэч у гарадах Беларусі працягваецца, вопыт Маладзечна будзе ўлічаны пры падрыхтоўцы наступных сустрэч», — сказалі прадстаўнікі штабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КПСС як узор. Як Лукашэнка бачыць партыйную сыстэму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка аб’явіў аб намеры стварыць палітычную партыю