Пра гэта яна сказала ў інтэрвію нямецкай газэце Süddeutsche Zeitung.
«Мы хочам стварыць незалежную, квітнеючую краіну. Але як? Мы жывем паміж дзьвюма небясьпекамі: Лукашэнкам і Расеяй, — сказала Алексіевіч у інтэрвію. — Ведаеце, што кажуць людзі, калі я ў іх пытаюся, як ім жывецца ў Беларусі? „Сьвятлана, мы жывем пад акупацыяй“».
«Я была ўражаная тым, як хутка зноў запрацавала сталінская машына, — кажа Алексіевіч. — Ніхто нічога не забыўся. Паўсюль зьявіліся стукачы, мясцовыя падразьдзяленьні КДБ працуюць поўным ходам. Лекар даносіць на свайго кіраўніка, яго звальняюць, а даносчык атрымлівае ягоную пасаду. Тэрор 1937 году ў чыстым выглядзе».
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка знаходзіцца ў Нямеччыне зь верасьня 2020 году на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч: «Час ідэалізму мінуў, вясна запатрабуе ад нас жорсткага рэалізму»