«Калі дзеяньні СМІ або журналіста не супярэчаць, не наносяць шкоды дзяржаве і дзяржаўным інтарэсам, калі яны не займаюцца прапагандай усяго дрэннага, якія да іх пытаньні?» — сказаў Уладзімер Пярцоў у эфіры тэлеканалу АНТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі. Папярэдні стаў галоўным ідэолягамЧыноўнік запэўніў, што ў Беларусі «заўсёды былі і будуць апазыцыйныя СМІ», якія так ці інакш не даспадобы чыноўнікам. Аднак, на яго думку, іх крытычныя матэрыялы мусяць быць накіраваныя на карысьць грамадзтва.
«Крытычныя матэрыялы, якія зьяўляюцца ў тым ліку і ў дзяржаўных СМІ, павінны быць накіраваныя на тое, каб жыцьцё станавілася лепшым. Хтосьці пасьля гэтага мусіць зьвярнуць увагу і зрабіць усё магчымае, каб вырашыць праблему ў канкрэтным рэгіёне», — заявіў кіраўнік ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналісты працаваць не перастануць». Журналістка і кіраўнік БАЖ — пра новыя правілы працы на масавых акцыяхПры гэтым Уладзімер Пярцоў выказаў незадаволенасьць фінансаваньнем некаторых СМІ, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, замежным капіталам.
«У нас дзейнасьць замежных СМІ падаецца як праца незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Але незалежных ад каго? Ад беларускай дзяржавы? Але ў той жа час вельмі залежных ад іншых дзяржаў і фондаў, якія іх спансуюць», — сказаў Пярцоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Родныя не атрымалі ад журналіста Івашына ніводнага лістаЯк ведамства зьбіраецца выстройваць адносіны з падобнымі мэдыя, міністар інфармацыі не ўдакладніў.
Таксама чыноўнік ніяк не адрэагаваў на тое, што ў зьняволеньні застаюцца больш за дзясятак журналістаў, якія пацярпелі за сваю прафэсійную дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты