Юлія Міхайлава, яе маці Тацяна і брат Пятро застаюцца затрыманымі і, хутчэй за ўсё, знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна.
Сястру Лілію Субач учора ўвечары адпусьцілі, бо ў яе непаўналетнія дзеці, і склалі пратакол за ўдзел ў прагулцы жанчын з парасонамі на праспэкце Пераможцаў 6 красавіка. Сама Лілія свой удзел адмаўляе, пратакол падпісваць адмовілася. Копію пратаколу на рукі ёй выдаваць адмовіліся. Цяпер яна рыхтуе перадачы сваякам.
Паводле телеграм-каналу менскай міліцыі, на праспэкце Пераможцаў у Менску затрымалі жанчын, якія шпацыравалі ў бела-чырвонай вопратцы і з парасонамі такіх жа колераў.
«У сетцы інтэрнэт зьявілася інфармацыя аб флэшмобе, арганізаваным на праспэкце Пераможцаў, з выкарыстаньнем незарэгістраванай сымболікі, а таксама іншай атрыбутыкі. Супрацоўнікамі міліцыі былі ўстаноўленыя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага жаночага маршу. Характэрна, што частка затрыманых грамадзян зьяўляюцца членамі шматдзетнай сям’і і пражываюць у пабудаваным з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Менскім раёне. У ходзе санкцыянаванага агляду названага домаўладаньня выяўлена атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэставай», – сказана ў міліцэйскім паведамленьні.
Колькі агулам чалавек затрымалі, не ўдакладняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсьця ў бел-чырвона-белай вопратцы з парасонаміЯк даведаліся праваабаронцы «Вясны», сямʼя, пра якую згадалі сілавікі, з Прылуцкай Слабады пад Менскам. Там затрымалі дзьвюх сясьцёр, брата і маці:
- 30-гадовую Юлію Міхайлаву,
- 27-гадовага Пятра,
- 36-гадовую Лілію Субач, у якой двое непаўналетніх дзяцей.
З супрацоўнікамі міліцыі тады паехала і маці затрыманых Тацьцяна Міхайлава. У іхным доме правялі ператрус.
Фатаздымкі дзяўчат, якія ў бела-чырвонай вопратцы і з парасонамі такой жа расфарбоўкі шпацыравалі па праспэкце Пераможцаў у Менску, зьявіліся 6 красавіка.