«У заканадаўстве пэўна агаворана, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей ня маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. З гэтымі пытаньнямі яны мусяць зьвяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі», — цытуе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі старшыню камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вывучаем іх дзейнасьць». Міністэрства адукацыі абвяргае інфармацыю пра ліквідацыю ліцэяўПаводле дэпутата, таксама аптымізуюцца розныя віды і тыпы ўстаноў адукацыі.
«На заканадаўчым узроўні будзе забаронена выкарыстоўваць розным грамадзкім арганізацыям ці фондам, якія ня маюць ніякага дачыненьня да сыстэмы адукацыі, такія паняцьці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, унівэрсытэт, акадэмія», — удакладніў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да смаргонскага настаўніка, які расказаў пра бел-чырвона-белы сьцяг, прыходзілі сілавікіЯшчэ ў абноўленым кодэксе:
- Абавязковая агульная сярэдняя адукацыя (11 гадоў)
- Шосты школьны дзень, з ухілам на ідэалягічныя мерапрыемствы
- Больш жорсткія санкцыі за пропуск лекцый у ВНУ (ня больш як 4 навучальныя дні за сэмэстар)
- Заканадаўчая легалізацыя «дыстанцыйнай адукацыі».
«Падрыхтоўка новай рэдакцыі Кодэксу аб адукацыі абумоўлена зьменамі структуры вышэйшай адукацыі. Яна ўлічвае ўключэньне навукова-арыентаванай адукацыі наўзамен сыстэмы адукацыі пасьля ВНУ, пашырэньне сфэры ўжываньня мэтавай падрыхтоўкі для задавальненьня патрэбаў у спэцыялістах рознага профілю», — адзначылі ў Мінадукацыі.