Міністэрства культуры паведаміла, колькі грошай выдзеляць сёлета на аднаўленьне архітэктурнай спадчыны паводле інвэстыцыйнай праграмы «Культура Беларусі». Грошы возьмуць у асноўным з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, піша газэта «Культура».
Агулам вылучаць больш за 28 мільёнаў рублёў
- Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах Кіраўскага раёну — 7 170 000
- Стары замак у Горадні — 5 500 000
- Палац Пуслоўскіх у Косаве — 5 390 000

Косаўскі палац, 2018 год
- Нацыянальны мастацкі музэй — 3 402 343
- Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы — 1 800 000

Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы, 2018. Фота ©Shutterstock
- Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку — 1 368 000
- Наваградзкі замак — 1 200 000
Наваградзкі замак, 2018 год
- Палац Сапегаў у Ружанах — 900 000
- Касьцёл і калегіюм езуітаў у Юравічах Калінкавіцкага раёну — 900 000
Касьцёл у Юравічах, 2015 год
- Крэўскі замак — 426 000