У Маскве больш як на 30 тысяч даляраў аштрафавалі TikTok за пратэставыя допісы

Адна з публікацый у TikTokʼу, на якой патрэт Пуціна замянялі на партрэт Навальнага.

Суд у Маскве аштрафаваў на два з паловай мільёны расейскіх рублёў (каля 32 700 даляраў) сацыяльную сетку TikTok за адмову выдаліць кантэнт пра акцыі пратэсту, паведаміла ТАСС.

Паводле ўладаў, публікацыі заклікалі падлеткаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Раней у Расеі за падобныя парушэньні аштрафавалі Twitter, «УКантакце» і «Аднаклясьнікі». На чарзе Facebook і Google — справы супраць іх разгледзяць 4 траўня.

У дзясятках гарадоў Расеі 23 студзеня, 31 студзеня і 2 лютага прайшлі мітынгі і шэсьці ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве аштрафавалі Twitter на 85 тысяч даляраў за адмову выдаліць заклікі да ўдзелу ў акцыях за Навальнага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Zoom вырашыла адмовіць дзяржаўным установам Беларусі ў доступе да сэрвісу