Ці пачнецца новая вайна на Данбасе?

Бой за Дэбальцава, Украіна, верасень 2014

Абвастрэньне вайсковай сытуацыі на Данбасе і на мяжы Ўкраіны: выпрабаваньне нэрваў ці прэлюдыя вайны? Ці можа вайна пачацца, калі яе ніхто ня хоча? Якую ролю адыграе Беларусь у гэтым абвастрэньні расейска-украінскіх адносінаў?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць экспэрт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч і вядучы youtube-каналу «Такая работа» Цімур Алеўскі.

Алеўскі

  • У Расеі ёсьць людзі, якія хочуць, каб вайна з Украінай знаходзілася ў актыўнай фазе
  • Для гэтых людзей ізаляцыя выгадная
  • Я ня думаю, што яны прымаюць рашэньні, але калі шмат вайскоўцаў аказваюцца ў адным месцы, гэта спараджае рызыкі
  • Першапачаткова гэтыя манэўры — гэта адказ Байдэну за яго пацьверджаньне тэзы, што Пуцін — забойца
  • Яшчэ адзін фронт расейскага выкліку ЗША — гэта яе вайсковая актыўнасьць у Арктыцы
  • Дырэктар маскоўскага цэнтру Карнэгі Дзьмітрый Трэнін кажа, што адміністрацыя Байдэна ўспрымае Расею не як роўнага партнэра, а як зло
  • У мяне была засьцярога, што Расея можа зладзіць вайсковую авантуру, каб пусьціць у Крым ваду, каб прабіць водны калідор у Крым
  • Але па тоне Пяскова можна меркаваць, што рашэньне, што будзе вайна, яшчэ не прынятае
  • У Крамлі праверылі рэакцыю Байдэна, убачылі, што яна не такая, як была ў Трампа
  • Амэрыканцы паказалі, што яны гатовыя ваяваць — гэта моцна працьвярэжвае

Цімур Алеўскі

  • Прыхільнікі далучэньня Данбасу да РФ кажуць, што трэба дэвальваваць рубель і раздаць прамыслоўцам танныя крэдыты
  • Яны спрабуюць даказаць Пуціну, што дабрабыт простых расейцаў менш важны, чым дабрабыт экспартэраў
  • Своечасова паставіць на месца Крэмль — магчыма гэта адзіны шанец, каб ня даць вайне разгарэцца па сапраўднаму
  • У Лукашэнкі робіцца менш свабоды манэўру
  • Пасьля 2014 году менавіта вайна паміж Расеяй і Ўкраінай дала Лукашэнку магчымасьць палепшыць адносіны з Захадам
  • Пасьля таго, што ў Беларусі адбылося летась пасьля выбараў, нават калі пачнецца вайна Расеі з Ўкраінай, наўрад ці Захад будзе здольны дараваць Лукашэнку ўсё. Гэта ўжо ня пройдзе
  • Калі Захад на гэта ня пойдзе, Лукашэнка трапляе ў вельмі нязручную сытуацыю
  • Расейцы скажуць яму — ці ты сыходзіш у выніку зьяўленьня ў парлямэнце Беларусі прарасейскіх сілаў ці ты проста пагаджаесься на нашыя ўмовы
  • Лукашэнка надта моцна залежыць ад Расеі, а яна надта моцна на яго цісьне, прычым у пэўным сэнсе з маўклівай згоды Захаду, Захад хоча, каб хоць нехта вырашыў праблему Лукашэнкі

Тышкевіч

  • Паводле досьведу папярэдніх расейскіх уварваньняў, гэтаму заўсёды папярэднічала ідэалягічная падрыхтоўка насельніцтва
  • Шырокамаштабнай гістэрыі пакуль няма
  • Падобная гульня на нэрвах была неаднаразова і раней
  • Перамовы па Данбасе і ў межах трохбаковай групы пад эгідай АБСЭ, і ў «нармандзкім» фармаце чарговы раз зайшлі ў тупік
  • Расея, як яна звычайна робіць у такіх сытуацыях, падвышае стаўкі
  • Рэжым прыпыненьня вагню больш не працуе
  • Расея грае на нэрвах
  • Улічваючы слабасьць цэнтральнай украінскай улады, Расеі могуць спатрэбіцца трупы ўкраінскіх салдатаў — некалькі сотняў, да тысячы
  • Але гэта не пытаньне вайны, гэта пытаньне абмежаванай эскаляцыі
  • Наіўна думаць, што ў так званых «ДНР» і «ЛНР» ёсьць хаця б пэўная самастойнасьць
  • Яны нават кантрабандай самастойна ня могуць займацца
  • Ва Ўкраіне ўжо фактычна няма дабраахвотніцкіх батальёнаў, якія б сталі на лініі судакрананьня ў Данбасе

Ігар Тышкевіч

  • Я ня думаю, што цяпер павялічылася пагроза нападу Расеі на Ўкраіну праз Беларусь
  • РФ — адзіны суб’ект, які можа сілай вырашыць лёс Лукашэнкі
  • Для Лукашэнкі вельмі небясьпечныя сухапутныя войскі РФ, калі яны трапяць у Беларусь
  • Расея прапаноўвала стварыць тры трэніровачныя лягеры ў Беларусі, цяпер ідзе размова толькі пра адзін і для войскаў СПА. Паторгаць за вусы Захад і атрымаць на халяву ад Расеі С-400
  • Не пускаць расейскую пяхоту — гэта для Лукашэнкі пытаньне любові не да Ўкраіны, а да сваёй улады
  • Украінскі рынак для Беларусі — хай невялікі, але балянсір расейскага рынку
  • Зараз каштоўнасьць Менску, як перамоўнай пляцоўкі па Данбасе, імкнецца да нуля
  • Гэтая карта ўжо адыграная