Праваабарончая супольнасьць апублікавала заяву, у якой прызнала мастака Алеся Пушкіна зьняволеным па палітычных матывах. ПЭН-цэнтар і Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуюць ад уладаў неадкладна спыніць крымінальны перасьлед Пушкіна і вызваліць яго.
Затрыманьню папярэднічала завядзеньне 26 сакавіка пракуратурай Горадні крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўніка прыватнай установы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» Паўла Мажэйкі і Алеся Пушкіна, а таксама іншых асобаў «за зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму», па ч.3 арт. 130 КК (распальваньне варажнечы).
Паўла Мажэйку пазьней вызвалілі з-пад варты без прад’яўленьня абвінавачаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызвалілі гаспадара горадзенскага «Цэнтру гарадзкога жыцьця» Паўла Мажэйку, якога затрымалі за карцінуПадставай для справы стаў партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна. Паводле паведамленьня пракуратуры, у ходзе выставы Алесь Пушкін «характарызаваў Жыхара як чалавека зь беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеяньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастак Алесь Пушкін да суду застанецца пад вартай. Яму пагражае да 12 год турмыПЭН-цэнтар і «Вясна» заявілі, што выкананьне мастаком партрэта ўдзельніка антысавецкага пасьляваеннага партызанскага падпольля «ніякім чынам не зьяўляецца апраўданьнем ідэалёгіі і практыкі нацызму, [...] якія былі прызнаныя злачыннымі прысудамі Міжнароднага вайсковага трыбуналу ці прысудамі іншых судоў, заснаваных на прысудзе Міжнароднага вайсковага трыбуналу».
Антысавецкі супраціў на тэрыторыі Беларусі ў паваенны пэрыяд супраць таталітарнага і рэпрэсіўнага сталінскага камуністычнага рэжыму, на думку праваабаронцаў, — частка гісторыі нашай краіны. Аўтары заявы падкрэсьліваюць, што ў характарыстыцы асобы Жыхара Пушкін не распальваў ніякай варажнечы, у ягоных дзеяньнях адсутнічае склад злачынства.
«Крымінальная справа ў дадзеным кантэксьце носіць скрайне палітызаваны характар, заснаваны на ідэалягічным падмурку савецкай гістарыяграфіі як адзіна слушным дагматычным падыходзе да гісторыі».
Алесь Пушкін стаў ужо 323-м палітвязьнем рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта быў ня вобшук, а пагром». Жонка пра ператрус і затрыманьне Алеся ПушкінаЧаму партрэт Жыхара нельга лічыць праслаўленьнем нацызму?
Насамрэч на афіцыйным узроўні ні КДБ, ні які іншы орган у Беларусі не прадставіў ніводнага факту пра датычнасьць Жыхара да злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.
Жыхар кіраваў антыкамуністычным супрацівам на Пастаўшчыне, зрываў мерапрыемствы савецкай улады, перашкаджаў стварэньню калгасаў. Але ўсё гэта адбывалася пасьля 1945 году. Трагічную сьмерць Жыхара ў студзені 1955 году прынята лічыць заканчэньнем партызанскай барацьбы ў Беларусі супраць камуністычнай улады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім быў Яўген Жыхар, за партрэт якога завялі крымінальную справу. І што ня так са справай