Бо пакуль незразумела, наколькі вакцынацыя прадухіляе распаўсюджваньне каранавірусу. Арганізацыя таксама абгрунтавала сваё рашэньне асьцярогамі, каб тыя, хто ня мае доступу да вакцынацыі, не апынуліся ў нявыгадным становішчы.
«На дадзены момант у нас недастаткова дадзеных аб тым, ці азначае вакцынацыя, што вы не заразіце іншых вірусам», — агучыла прэс-сакратар САЗ Маргарэт Гарыс адну з асноўных прычын, паводле якіх арганізацыя пакуль не падтрымлівае пашпарты вакцынацыі.
«Пакуль ня ўсе маюць доступ да вакцыны, і ў грамадзтве ёсьць групы людзей, якім вакцынацыя забароненая», — дадала Гарыс. Гэта, напрыклад, цяжарныя жанчыны, дзеці або пацыенты, якія праходзяць імунасупрэсіўнае лячэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як COVID-19 мяняе жыцьцё: Сэртыфікаты вакцынацыі ў Эўропе і «зялёныя пашпарты» ў ІзраіліЭўрапейскі Зьвяз абяцае спрасьціць вандроўкі і адрадзіць турызм з дапамогай так званых covid-пашпартоў, але паміж 27 дзяржавамі ёсьць рознагалосьсі з нагоды іх увядзеньня.
Напрыклад, краіны Паўднёвай і Цэнтральнай Эўропы выказаліся «за», а Францыя і Нямеччына маюць пярэчаньні.
Аднак Харватыя, напрыклад, не дачакалася заключэньня пагадненьня з ЭЗ і з 1 красавіка дазволіла, каб вакцынаваныя турысты пазьбягалі карантыну па прыбыцьці ў краіну.
Увесьці адзіны для ўсяго ЭЗ сэртыфікат вакцынацыі прапанаваў у студзені прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс. Грэцыю падтрымалі іншыя краіны ЭЗ, моцна залежныя ад турызму: Гішпанія, Партугалія, Мальта.