«Рэвалюцыя і пабудова дэмакратычнага грамадзтва — гэта справа беларускага народу. Але мы ня маем права фінансаваць „рэжым“. Бо ў нас ёсьць украінскія вытворцы, якія маюць патрэбу ў падтрымцы», — заявіў Андрэй Садавы.
Адначасова мэр Львова заклікаў усе рэгіянальныя ўлады Ўкраіны сфакусаваць сваю дзейнасьць на залучэньне нацыянальных вытворцаў у конкурсы на закуп прадукцыі, тавараў і паслуг за бюджэтныя і міжнародныя сродкі. «Давайце аб’яднаемся і створым такія ўмовы, каб усе нашы сродкі заставаліся тут. Каб тут людзі мелі працу, а не выяжджалі за мяжу. Калі мы ня будзем купляць наша, то пра якую падтрымку Ўкраіны можна казаць?», — дадаў мэр Львова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь едзе ва Ўкраіну не на танках, а на тралейбусахАндрэй Садавы таксама заклікаў украінскі ўрад увесьці «абаронныя» тарыфы або адмысловае мыта на набыцьцё грамадзкага транспарту за мяжой.
У канцы 2020 году Менскі аўтамабільны завод выйграў конкурс на пастаўку 100 аўтобусаў у Львоў. Беларускае прадпрыемства прапанавала найбольш выгадныя цэны. Праграму па абнаўленьні грамадзкага транспарту Львова фінансуе Эўрапейскі інвэстыцыйны банк.
Раней стала вядома, што Беларусь сарвала дамову на пастаўку тралейбусаў у Жытомір, якую падпісвалі ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага ў кастрычніку 2019 году на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. Намесьнік мэра Жытоміра Аляксандар Шаўчук паведамляў, што з прычыны зрыву тэрмінаў пастаўкі тралейбусаў горад плянуе прымяніць санкцыі да беларускага прадпрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь сарвала дамову на пастаўку тралейбусаў у Жытомір, якую падпісалі ў прысутнасьці Лукашэнкі і Зяленскага