«Так, я прыляцеў у Кіеў, але тут ніякай кансьпіралёгіі — гэтая паездка зьвязаная з пэўнымі праектамі. Аб пераезьдзе ва Ўкраіну гаворкі не ідзе», — сказаў Сяргей Румас парталу Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румаса намінавалі ў назіральную раду буйнога расейскага банкуЭкс-прэм’ер таксама ўдакладніў, што яго яшчэ не зацьвердзілі ў назіральную раду «Россельхозбанка», як сьцьвярджалася раней.
«Усё ідзе ў рамках стандартных працэдур. Я супрацоўнічаў з гэтым банкам яшчэ падчас працы ў „Белаграпрамбанку“ і буду рады папрацаваць з прафэсійнай камандай аднаго з найбуйнейшых банкаў Расеі», — адзначыў ён.
Сяргей Румас ня стаў камэнтаваць інфармацыю пра ператрусы ў ягоным менскім доме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка vs Румас: Як зьмянілася жыцьцё пры новым прэм’еруЛетась у чэрвені Аляксандар Лукашэнка абнавіў склад ураду, у выніку чаго Сяргей Румас пакінуў пасаду прэм’ер-міністра. Яго замяніў Раман Галоўчанка.
Сёлета ў лютым сілавікі затрымалі шэраг прадпрымальнікаў з кола сяброў Сяргея Румаса. Сам ён у гэты час быў у Вялікай Брытані і Казахстане. Пазьней заявіў, што ня мае палітычных амбіцый і хоча вярнуцца да працы ў фінансавай сфэры.