Аднак «запаволеньне» сацсеткі працягнецца да 15 траўня. Пра гэта піша прэс-служба «Раскамнагляду».
Як сказана ў заяве ведамства, пасьля аб’вяшчэньня аб «запаволеньні» Twitter выдаліў каля 1,9 тысячы забароненых матэрыялаў «зь дзіцячай парнаграфіяй, пранаркатычным і суіцыдальнымі кантэнтам», якія не былі выдаленыя з 2017 году.
«Адміністрацыя Twitter павысіла хуткасьць выдаленьня забароненых матэрыялаў. З 650 новых спасылак на забаронены кантэнт, якія зьявіліся нядаўна, выдалена каля 580. Сярэдні час выдаленьня складае 81 гадзіну», — адзначае ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter занепакоены спробамі абмежаваць яго працу ў Расеі«Раскамнагляд» заявіў, што такім чынам ён дае «дадатковы час на выдаленьне... усяго забароненага кантэнту».
«Раскамнагляд» 10 сакавіка абвясьціў аб запаволеньні хуткасьці працы сэрвісу мікраблогаў Twitter для карыстальнікаў з Расеі, сьцьвярджаючы, што гэтая мера паклікана прымусіць Twitter да захаваньня нормаў расейскага заканадаўства і абараніць расейцаў ад «ўплыву супрацьпраўнага кантэнту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Роскомнадзор» загадаў запаволіць працу Twitter у РасеіПасьля заявы «Раскамнагляду» ў той жа дзень часова перасталі адкрывацца сайты Крамля, ураду Расеі, «Раскамнагляду», Сьледчага камітэту, Дзяржаўнай думы і шэрагу іншых органаў улады РФ. Пазьней улады заявілі, што да ўзьніклых непаладак рашэньне «Раскамнагляду» запаволіць працу сацсеткі Twitter ня мае дачыненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cайты Крамля і сілавых ведамстваў РФ перасталі адчыняцца. Што адбываецца?