36-гадовага Івану Ківу судзьдзя Ленінскага суду Тацяна Рахманенка прызнала вінаватым у зьнявазе прадстаўніка ўлады (369 арт. КК). Паводле матэрыялаў справы, ён у верасьні 2020 году рэзка пракамэнтаваў фатаздымак з супрацоўнікамі магілёўскай міліцыі, апублікаваны ў групе «Народны патруль Магілёва», якая існавала ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
На магілёўца завялі крымінальную справу, а трое супрацоўнікаў палічылі выказваньне абвінавачанага абразьлівым і свае маральныя пакуты ацанілі ў 13 тысяч рублёў.
Падсудны настойваў, што ягонае выказваньне ня тычылася міліцыянтаў, якіх суд прызнаў пацярпелымі.
Тым ня менш судзьдзя пастанавіла, што Ківа мае выплаціць Станіславу Белянкову, Ягору Шведзіну па 1 тысячы, а Ўладзіславу Крылову — 850 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Гэта ўжо другі прысуд за выказваньне аб супрацоўніках міліцыі, разьмешчанае ў групе «Народны патруль Магілёва». У студзені два гады «хатняй хіміі» прысудзілі 31-гадоваму магілёўцу Ігару Міцянкову. Акрамя абмежаваньня волі, паводле пастановы судзьдзі Тацяны Касьцюк абвінавачаны абавязалі выплаціць пацярпеламу міліцыянту Аляксандру Кіркалаву 1 тысячу рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За зьнявагу супрацоўніка ДАІ ў сацсетцы магілёўца пакаралі «хатняй хіміяй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суткі» і штрафы за «няправільны» колер шкарпэтак і цукерак, арышт хворага на эпілепсію. Чым зьдзівілі менскія суды ў сакавіку