Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 4 красавіка.
Згодна статыстыцы Мінздароўя, афіцыйна за дзень:
- выявілі 1239 новага хворага,
- 9 інфікаваных памерлі,
- выпісалі 1384 пацыенты.
За ўвесь час:
- 327 304 захварэлі,
- 2285 памерлі,
- 318 033 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоўДля параўнаньня, у Харватыі, якая ўдвая меншая за Беларусь па насельніцтве, станам на 4 красавіка памерлі 6058 чалавек, у тым ліку 33 за апошнія суткі. Гэта значна вышэй за паказьнікі, якія ў Беларусі дэманструе Мінздароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэгію ўключылі ў сьпіс краін, пасьля прылёту зь якіх у Беларусь прызначаць карантын ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прышчэплены «Спутником» прэзыдэнт Аргэнтыны ізаляваны з падазрэньнем на каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША першымі ў сьвеце вакцынавалі 100 мільёнаў чалавекШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ