Юлія Арцюх, якая ў этэры беларускага тэлеканалу СТВ заявіла, што «ўкраінскі народ шукае ежу на сьметніках», трапіла ў базу «Миротворець». Паводле тлумачэньня сайту, гэта зроблена за яе ўдзел у антыўкраінскіх захадах.
У сваім выступе напярэдадні Арцюх заклікала «падтрымліваць дыктатуру», сказаўшы, што яна лепшая за «лялечны тэатар», які ва Ўкраіне нібыта зладзіў прэзыдэнт Уладзімер Зяленскі.
Раней Арцюх неаднаразова выступала ў прапагандысцкіх перадачах ня толькі як вядоўца, але таксама як госьць. Яна жонка афіцэра і шматдзетная маці. Неаднаразова рабіла заявы супраць пратэстоўцаў у Беларусі і апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей.
Раней у сьпісе «Миротворець» апынуўся іншы прапагандыст згаданага тэлеканалу Рыгор Азаронак. Неўзабаве ён прынёс прабачэньні ўкраінскаму народу.
Нярэдка асобам, якія траплялі ў сьпіс украінскага цэнтру, забаранялі наведваньне Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перакладчыцу Калацкую асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за 2 поўхі Азаронку. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі крымінальнае абвінавачаньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рост спажывецкіх цэн у Беларусі быў самы высокі сярод постсавецкіх краінаў у лютым і з пачатку 2021 году