Сёньня ў Менску на тэрыторыі БНТУ (Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту) быў затрыманы студэнт за стужку на заплечніку
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле зьвестак цэнтру імя студэнта — Яўген Дзенісенка.
На ўваходзе яго затрымалі супрацоўнік Савецкага РУУС і прарэктар БНТУ Уладзімер Захарэвіч. На студэнта склалі пратакол па артыкуле 23.24 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, трактуючы стужку на заплечніку як адзіночны пікет.
Паколькі Дзенісенка — непаўнагадовы, яго адпусьцілі, паведамляе «Вясна» са спасылкай на Тэлеграм-канал БНТУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьледчы сказаў, што маглі забіць». Пагаварылі з мастаком-акцыяністам Кузьмічом, які хацеў пранікнуць у палац Макрона