Пра гэта заявілі ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны. Паводле словаў палкоўніка Андрэя Павэлкі, пляны Ўкраіны — «павялічыць нацыянальны ўнёсак у апэрацыі і місіі НАТО».
«Ужо сёлета плянуецца прыцягнуць першыя актывы ў місіі НАТО ў Іраку і апэрацыі марской аховы НАТО ў Міжземнамор’і, а ў будучыні — павялічыць наш унёсак», — сказаў ён.
Генштаб нагадаў, што ў цяперашні час Узброеныя сілы ўдзельнічаюць у апэрацыі НАТО ў Косаве і вучэбна-дарадчай місіі НАТО ў Аўганістане.
Раней галоўны кансультант украінскага Нацыянальнага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Мікола Беляскоў заявіў у камэнтары «Громадському» радыё, што маштабныя вучэньні Расеі ў акупаваным Крыме — рэакцыя на ўвагу НАТО і ЗША да басэйну Чорнага мора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Ўкраіна ўключыла беларускі фактар у стратэгію сваёй ваеннай бясьпекі. Што кажуць экспэртыТаксама, паводле палкоўніка Павэлкі, Узброеныя сілы Украіны актыўна працуюць над укараненьнем стандартаў НАТО. Да канца 2020 году ў рамках рэалізацыі 317 нацыянальных дакумэнтаў рэалізавалі 292 правілы НАТО.
«Партнэрам НАТО з пашыранымі магчымасьцямі можа стаць патэнцыйным удзельнікам будучых апэрацый Альянсу, забясьпечваючы сваім прадстаўнікам доступ да кансультацый у крызісных сытуацыях, апэратыўнага плянаваньня і абмену інфармацыяй, і можа быць прадстаўлены ў штаб-кватэры і апэратыўных штабах НАТО на пасадах, закрытых іншым краінам-партнэрам», — растлумачыў палкоўнік Павэлка.
Таксама гэты статус пашырае пералік навучальных мерапрыемстваў для пэрсаналу і падразьдзяленьняў, забясьпечвае допуск да вучэньняў па кібэрбясьпецы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен: ЗША занепакоеныя «агрэсіяй» Расеі ў Данбасе і Крыме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што спыніла шпіёнскую дзейнасьць агента КДБ Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея дэпартуе з анэксаванага Крыму ўкраінцаў, якія ня маюць расейскіх пашпартоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна распрацавала стратэгію дэакупацыі Крыму