Парлямэнт Армэніі, дзе большасьць складаюць прыхільнікі дзейнага прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна з партыі «Мой крок», прагаласаваў за зьмены ў Выбарчы кодэкс. Пры гэтым у галасаваньні ўзялі ўдзел толькі партыі, што падтрымліваюць курс ураду, з апазыцыйнай фракцыі «Яркая Армэнія» ніхто ня ўдзельнічаў у галасаваньні, дэпутаты яшчэ адной фракцыі «Квітнеючая Армэнія» байкатавалі пасяджэньне парлямэнту.
Апазыцыя заявіла, што зьмены ў Выбарчы кодэкс накіраваны на тое, каб дапамагчы Пашыньяну перамагчы на датэрміновых выбарах, якія чакаюцца ў чэрвені.
Раней армяне галасавалі за партыі і альянсы, а таксама за асобных кандыдатаў. На апошніх двух выбарах дэпутацкія мандаты былі раўнамерна разьмеркаваныя паміж кандыдатамі, выбранымі паводле сьпісаў нацыянальных партый і індывідуальных гонак.
Папраўкі, прынятыя 1 красавіка, азначаюць, што наступныя выбары пройдуць цалкам па прапарцыйнай сыстэме паводле партыйных сьпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армянскі міністар сышоў у адстаўку пасьля нападу на журналіста ў кавярні. ВІДЭА18 сакавіка, пасьля доўгіх перамоў з апазыцыяй, Пашыньян пагадзіўся на правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Іх прызначылі на 20 чэрвеня. Неабходнасьць іх правядзеньня даводзіла апазыцыя на пратэстах супраць дзейнага ўраду, якія пачаліся пасьля страты шэрагу раёнаў у Нагорным Карабаху, якія Армэнія кантралявала 30 гадоў пасьля вайны ў 90-х.
У вайне з Азэрбайджанам у 2020 годзе армяне страцілі каля 6 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр гурту System of a Down пра Беларусь: «Рэвалюцыя ў Армэніі навучыла мяне, што негвалтоўны пратэст працуе» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян паабяцаў пайсьці ў адстаўку. Гэта трэба для правядзеньня датэрміновых выбараў у Армэніі